Алімпійскі чэмпіён заявіў, што прасіў пра замену на іншага фігурыста пасля камандных спаборніцтваў.

Двухразовы алімпійскі чэмпіён Яўген Плюшчанка у інтэрв'ю ЦНН заявіў, што Федэрацыя фігурнага катання на каньках Расеі (ФФККР) прымусіла яго прыняць удзел у турніры адзіночнікаў на Гульнях у Сочы. Пра гэта піша «Лента.ру».

Па словах Плюшчанка, у федэрацыі лічылі, што менавіта ў яго ёсць шанцы ў барацьбе за алімпійскія медалі, у той час як яго магчымыя зменшчыкаў на буйных турнірах выступалі няўдала.

Алімпійскі чэмпіён заявіў, што прасіў пра замену на іншага фігурыста пасля камандных спаборніцтваў. На пытанне, чаму замена ня адбылася, фігурыст параіў звярнуцца ў ФФККР. «Ён (прэзідэнт ФФККР Аляксандр Гаршкоў) растлумачыць, чаму я паспрабаваў выйсці на лёд і чаму іншыя фігурысты гэтага не зрабілі», - дадаў фігурыст.

Гаршкоў у інтэрв'ю «Спорт-Экспрэс» заявіў, што ніякага ціску на Плюшчанка не аказвалася. Па словах кіраўніка ФФККР, Плюшчанка ведаў, што рашэнне аб заяўцы на спаборніцтвы прымае толькі ён сам.

13 лютага 31-гадовы Плюшчанка з-за моцнага болю ў спіне адмовіўся ад выступу з кароткай праграмай. Праз некаторы час фігурыст абвясціў аб завяршэнні кар'еры.

У складзе расійскай зборнай Плюшчанка стаў пераможцам каманднага турніру, які ў Сочы дэбютаваў у алімпійскай праграме.