Яшчэ 10 чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні.

Аўтакатастрофа адбылася на востраве Ява ў Інданэзіі.

Кіроўца грузавіка не справіўся з кіраваннем, пратараніў аўтобус і некалькі матацыклаў. Пасля чаго фура некалькі разоў перавярнулася і ўрэзалася ў жылы дом.

У аўтакатастрофе загінулі 16 чалавек, 10 атрымалі цяжкія раненні. Большасць пацярпелых - работнікі фабрыкі, якія на матацыклах дабіраліся да сваіх цэхаў. Параненыя дастаўлены ў бальніцу, шафёр грузавіка-забойцы ляжыць у рэанімацыі, перадае НТВ.